Праграма святкаванняў 103-й гадавіны БНР на Беласточчыне
Беларуская нацыянальная меншасць Падляшша і беларуская дыяспара ў Беластоку арганізуе святкаванні 103-х угодкаў Акту 25 сакавіка 1918 года. Дзень Волі адзначаецца беларусамі ўжо стагоддзе і яднае нас усіх вакол незалежнай беларускай дзяржавы.
У сувязі з эпідэміялагічнымі абмежаваннямі прапануем наступныя мерапрыемствы:
Чацвер 25 сакавіка
12.00 Бельск Падляшскі
Ускладанне кветак на праваслаўных могілках у Бельску (вул. Войска Польскага), на магіле змагара за Беларусь і беларускае школьніцтва на Беласточчыне – Яраслава Кастыцэвіча.
14.00 Супрасль
Ускладанне кветак на праваслаўных могілках у Супраслі, на магіле змагаркі за Беларусь і беларусаў Беласточчыны Веры Маслоўскай „Мурашкі”.
15.00 Беласток
Ускладанне кветак перад Следчым арыштам у Беластоку (вул. Каперніка 21), дзе ў 1939 годзе быў закатаваны аўтар гімну БНР „Мы выйдзем шчыльнымі радамі” Макар Краўцоў.
16.00–17.00 Беласток
Прэс-канферэнцыя і пікет-марафон каля будынку Генеральнага консульства РБ у Беластоку.
17.00–18.00 Беласток
Інфармацыйны пікет прысвечаны БНР на Рынку Касцюшкі (каля помніка Пілсудскаму).
17.05 –18.00 Беларускае Радыё Рацыя
Трансляцыя канцэрта беларускага барда і паэта Эдуарда Акуліна (Менск).
18.20 Беласток
Аўтапрабег у гонар Дня Волі (Паркінг Deсathlon ал. Яна Паўла II 51).
Пятніца 26 сакавіка
18.00 Беласток
Анлайн-канцэрт гурта „Navi Band” з Беластоцкага тэатра лялек будзе транслявацца на ютуб-канале фонду „Тутака” ды іншых сайтах. У час канцэрта прадбачаны цікавыя госці і музычныя неспадзяванкі.
Канцэрт ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і Управы горада Беластока.
У праграме могуць наступіць змены ў сувязі з абставінамі незалежнымі ад арганізатараў.
Ад імя арганізатараў Яўген Вапа, Зміцер Косцін, Павел Станкевіч