Заклікаем улады Беларусі распаўсюдзіць правы на сход і мірнае выказванне меркавання на ўсіх беларусаў
Пасольства ЗША пракаментавала пікет, які людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі правялі 23 сакавіка ля амерыканскай дыпмісіі ў цэнтры Менска.
„Улады дазволілі мірным дэманстрантам сабрацца і крытыкаваць ЗША каля нашага пасольства сёння, — гаворыцца ў каментары пасольства. — Мы падтрымліваем права на сходы і мірнае выказванне свайго меркавання. Напярэдадні Дня Волі заклікаем улады распаўсюдзіць гэтыя правы на ўсіх беларусаў — без міліцэйскага гвалту і затрыманняў”.
Раней партал tut.by паведаміў, што ўдзельнікі пікета нейкі час пастаялі каля пасольства, а затым „адправіліся ў будынак па адрасе Кісялёва, 24 (гэта за 500 метраў ад пасольства)”. „На ўваходзе ўдзельнікі акцыі дружна здалі плакаты і сцягі, пасля ўвайшлі ўнутр. У будынку па Кісялёва, 24, знаходзіцца мінскі гарадскі камітэт БРСМ”, — адзначалася ў публікацыі.