25 сакавіка – ўрачыстая цырымонія Беларускага Дома



Мы радыя запрасіць Вас на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў дзіцячага конкурсу малюнкаў „Салідарныя з Беларуссю”, які Беларускі Дом сумесна з Амбасадай Каралеўства Нідэрландаў і Амбасадай Канады абвесціў 7 сакавіка, у дзень, калі ўвесь свет адзначаў Дзень Салідарнасці з Беларуссю.

Мы атрымалі цудоўныя малюнкі ад беларускіх детак, якія вымушаныя былі пераехаць разам са сваімі сем’ямі пасля выбараў 2020 года ў Польшчу, альбо ўжо даўно жывуць па за межамі Беларусі.

Цырымонія адбудзецца 25 сакавіка ў Дзень Волі а 15:00 ва ўнутраным дворыку новага будынка Беларускага Дома – ul. Kryniczna 6. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дзвюх Амбасадаў і Беларускага Дома, а таксама маленькія пераможцы конкурсу і іх бацькі.

Калі Вы хочаце завітаць на цырымонію, вялікая просьба даслаць інфармацыю аб гэтым на мэйл [email protected]

Беларускі Дом у Варшаве