У Гародні затрымалі старшыню Саюза палякаў Анжаліку Борыс



Старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі і дастаўленая ў аддзяленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна Гародні.

Пра гэта, спасылаючыся на яе намесніка Марэка Занеўскага,  паведаміў у фэйсбуку журналіст Анджэй Пісальнік.

Невядома за што была затрыманая кіраўніца найбуйнейшай польскай арганізацыі ў Беларусі, адзначае ён. Калегі Анжалікі Борыс едуць у пастарунак.

Мяркуецца, што нагодай для затрымання стала адміністрацыйная справа за правядзенне неафіцыйнага свята «Казюкі».

nn.by