Пётр Парашэнка: Мы выжывем толькі тады, калі будзем згуртаваныя



Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка у інтэрв’ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу распавёў пра эканамічныя страты краіны ва ўмовах вайны.

„Каля 25-ці адсоткаў прамысловага патэнцыялу Украіны не дзейнічае, а 10 – цалкам знішчана. У часе вайны няма інвестыцый”, – кажа прэзідэнт Украіны. „Украіна жыве ва ўмовах вайны, на тэрыторыі пад акупацыяй. Выдаткі на абарону – гэта больш за дзевяноста мільярдаў грыўняў, але дзяржава знаходзіць на гэта сродкі”.

„Мы пабудуем другую эканоміку, пераможам карупцыю”. Парашэнка заявіў таксама, што рэформы не могуць прыйсці хутка, таму што рэалізаваць іх можна толькі пасля кастрычніцкіх выбараў у Вярхоўную Раду, перадае УНН.

Украінскі прэзідэнт заклікаў суайчыннікаў да адзінства. „Мы выжывем толькі тады, калі будзем згуртаваныя,” – сказаў Парашэнка.