Арышты сяброў стачкаму ААТ „Нафтан”



Сёння, 23 студзеня, у Наваполацку падчас правядзення трэніроўкі ў спартовым клубе „Форвард” быў затрыманы ўдзельнік стачкі ААТ „Нафтан” Сяргей Лапуноў, паведамляе фэйсбук „Стачкам ААТ „Нафтан”.

Лапунову інкрымінуюць правядзенне пікету. Відавочна, пад пікетам маецца на ўвазе відэа, напярэдадні запісанае сябрамі страйкаму „Нафтан” у падтрымку галасавання на платформе „Голас”.

Сяргей Лапуноў з’яўляецца работнікам ААТ „Нафтан”. Стаж працы – 20 гадоў. З 12 снежня далучыўся да Рэспубліканскай стачцы. 

Таксама затрымалі Андрэя Шкірэнку, работніка ААТ „Нафтан” з рабочым стажам 30 гадоў, які далучыўся да Рэспубліканскай стачцы 4 снежня 2020 года. Андрэй таксама з’яўляецца намеснікам старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага Прафсаюзу на ААТ „Нафтан”.

Сёння супрацоўнікі праваахоўных органаў наведалі кватэры і іншых чальцоў стачкаму, але не засталі іх дома.

Беларускае Радыё Рацыя