Ганна Заброцкая шые лялькі для вядомых беларускіх дзяячак
Ганна Заброцкая – беларуска, якая шые ў Польшчы лялькі ў выглядзе вядомых беларускіх дзяячак. Яна ўжо пашыла і выслала аднайменныя лялькі Святлане Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Вользе Хіжынковай і Ніне Багінскай.
Лялька ў выглядзе Ціханоўскай ужо дайшла да самой Святланы, таксама бацька Марыі Калеснікавай атрымаў ляльку для сваёй дачкі. Мы даведаліся пра гэта ў Ганны:
– Я майстрыца, шыю лялькі. Я стварыла лялькі Святланы Ціханоўскай, Ніны Багінскай, Марыі Калеснікавай, Вольгі Хіжынковай. Хачу падтрымаць беларусаў, высылаючы ім лялькі. Прыйшлі фотаздымкі ад бацькі Марыі Калеснікавай, дайшла ўжо лялька Святлане Ціханоўскай. Ад Ніны і Вольгі мы пакуль чакаем паведамленняў. Я думаю, што яны ўжо ў Менску. Гэта заслуга беларускай дыяспары: беларус беларусу – беларус. Проста з рук у рукі яны так і патрапілі.
Ганна апавядае, што плануе далей шыць лялькі, прысвечаныя іншым беларускім палітыкам і высылаць іх ім.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя