У Гародні выбіралі прыгажуню курсаў „Мова нанова”



На занятках гарадзенскіх моўных курсаў “Мова нанова” адбыўся конкурс прыгажосці. Абіралі самую прыгожую дзяўчыну вядучы курсаў Антон Янкоўскі і госць – лідар гурта “ZnaROCK” Яўген Сакалоў, які выканаў перад прысутнымі некалькі сваіх песень. Конкурсная праграма для дзяўчат складалася с прадстаўлення, затым вырашэння моўных задачаў (напісання перакладу без памылак) і паказу пры дапамозе мімікі і жэстаў адметных беларускіх словаў.

Пераможцай конкурса стала гарадзенка Вікторыя, якая толькі некалькі месяцаў таму пачала хадзіць на моўныя курсы.

–  Для мяне першае, што прыходзіць на думку, – гэта прыгажосць нашага роднага краю, нашай Беларусі. Ну, а калі гаварыць пра людзей, то першае, на што звяртаеш увагу, – гэта нейкія знешнія фактары. Але заўсёды прыгажосць – гэта тое, што ўнутры. Тая ж любоў да Радзімы.

Наступным госцем гарадзенскіх курсаў “Мова нанова”, якія будуць прысвечаны Дню пісьменніка, стане старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч. Ён будзе прэзентаваць гарадзенцам новы нумар альманаха “Новы Замак”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня