Канцэрт Эдуарда Акуліна з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэння БНР
Беларускае Радыё Рацыя сардэчна запрашае на канцэрт Эдуарда Акуліна з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэння БНР. Прэм’ера канцэрта на нашым сайце ў 19:00 гадзін паводле беларускага часу (17:00 гадзін паводле польскага). Канцэрт адначасова будзем трансляваць у нашым эфіры на 98,1 FM i 99,2 FM пасля „Навінаў” у 17:05 / 19:05.