Блогер Шэры Кот: Цікава, як яны будуць даказваць нашу віну



24 сакавіка зранку ўкінулі ў паштовую скрыню паштоўку і ліст ад блогера – Шэры Кот. 

Па-ранейшаму не ўсе лісты даходзяць:

“Сёння 09.06.21 атрымаў 7-мы за ўвесь час ад вас ліст. На гэты раз ліст за 19.02.21. Адказваю на яго сваім лістом №16. Так, можна пісаць тэматычныя лісты, але на такія тэмы, каб лісты прапускалі, хаця гэта складанае пытанне, бо любы ліст могуць не прапусціць (…). 

Добра памятаю выставу фота “Дзяды – 1989”, магчыма, у мяне недзе нават захаваліся відэа матэрыялы, але пакуль што заняцца іх пошукам у мяне няма магчымасці і нараўрад ці будзе ў бліжэйшы час.

Калі што я даю дазвол выкарыстоўваць любыя свае фота і відэа матэрыялы па гэтай тэме. Але, думаю, гэта вы і так ведаеце. Так, усё слушна, мая дата нараджэння 26.04.1988.

А я цяпер заняты азнаямленнем са справай, практычна кожны працоўны дзень яно адбываецца. У сярэднім па 3 тамы ў дзень. Як скончым, усё далей па ўстаноўленым парадку: да пракурора і ў суд, а там ужо прызначаць дату паседжання і ў якім судзе будуць разглядаць. Але суд не хутка будзе, недзе не раней пачатку траўня і наўрад ці ён будзе хуткім. Цікава, як яны будуць даказваць нашу віну.

Я, канечне, усё разумею, але з нецярплівасцю пагляджу на сам працэс. Як я ўжо казаў, з-за шуму ў камеры чытаць складана, таму чытаю ў асноўным лісты, газеты  і “Новы Запавет” на беларускай мове, але нядаўна прачытаў Віктара Пелевіна “Крайняя битва чекистов с масонами».

Твор па-своему цікавы, ўяўляе сабой жорсткі сцёб з так званых “ватнікаў”. Але гумар там вельмі вульгарны, твор не ўсім спадабаецца. Яшчэ раз нагадаю, што гатовы да тэматычных лістоў. Задавайце тэму, калі ёсць што цікавага сказаць, то дам свае каментары. Восенню, адвакат сярод усяго распавёў пра 2-ую рэдакцыю кнігу пра Кастуся Каліноўскага, якую выдаў Сяргей Абламейка”.       

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ