Матэвуш Маравецкі: Не пагаджаемся з тым, каб палякаў бралі ў закладнікі



Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі выказаў рашучы пратэст арышту Анжалікі Борыс, старшыні Саюза палякаў Беларусі. Як ён падкрэсліў, гэта ўпісваецца ў больш шырокі кантэкст пераследу польскіх актывістаў у Беларусі. Кіраўнік урада зрабіў у сераду, 24 сакавіка, заяву для СМІ.

Старшыня Саюза палякаў Беларусі была асуджана ў сераду на 15 сутак арышту за арганізацыю „незаконнага масавага мерапрыемства”. Улады прызналі такім традыцыйны штогадовы кірмаш „Казюкі”. У аўторак была арыштавана Анжаліка Борыс.

У заяве кіраўнік урада падкрэсліў, што Польшча не пагаджаецца на такое абыходжанне са сваімі грамадзянамі, і назваў затрыманую Борыс „закладнікам” Менска. – Падобныя дзеянні не адпавядаюць міжнародным стандартам, – падкрэсліў Матэвуш Маравецкі. Таму ён абвясціў, што будзе абмяркоўваць гэтае пытанне падчас пасяджэння Еўрапейскай рады, якое пачнецца ў чацвер.

Як дадаў Маравецкі, сёння мы павінны будаваць масты, а не сцены паміж польскай і беларускай нацыямі. – І не шукаць казла адпушчэння, як у выпадку з цяперашнімі ўладамі Беларусі, якія робяць усё магчымае, каб разбурыць добрыя адносіны паміж палякамі і беларусамі. Ім гэта не ўдаецца, і таму яны яшчэ больш узмацняюць свае метады, – адзначыў прэм’ер-міністр.

Паводле tvp.info