У адкрыты доступ трапілі даныя 600 тысяч карыстальнікаў Petitions.by



У адкрыты доступ трапілі даныя 600 тысяч карыстальнікаў Petitions.by („Удобный город”). Сайт быў узламаны невядомымі.

Каманда праекта заклікае карыстальнікаў быць пільнымі, бо гэтымі данымі могуць скарыстацца махляры. Яна прыносіць свае прабачэнні за „непрадбачаную сітуацыю”.

Чакаецца, што пазней з’явіцца падрабязнае тлумачэнне.

Беларускае Радыё Рацыя