НАТА перакідае ваенную тэхніку і войскі ў Балтыю



Злучаныя Штаты паведамілі, што каля 75 адзінак амерыканскай ваеннай тэхнікі перакінутыя ў сталіцу Латвіі Рыгу. Як заяўляе Пентагон, перакідка танкаў, баявых бронемашын і верталётаў — частка ваеннай аперацыі «Атлантычная рашучасць», скіраванай на дэманстрацыю сваім саюзнікам гатоўнасці НАТА абараніць іх ад агрэсіўных дзеянняў Расеі ў сувязі з канфліктам на ўсходзе Украіны. На наступным тыдні ў  краіны Балтыі будуць таксама перакінутыя каля трох тысяч амерыканскіх вайскоўцаў для ўдзелу ў трохмесячнай трэніровачнай місіі сумесна з саюзнікамі — Эстоніяй, Латвіяй і Літвой.

9 сакавіка камандуючы Аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе Філіп Брыдлаў заявіў, што з часу анэксіі Крыма Расея значна нарасціла сваю ваенную моц у рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота lampa.today