Прайшоў футбольны турнір на кубак войта Орлі
Сталі вядомыя пераможцы першага гміннага футбольнага турніру за кубак войта гміны Орля, што на Бельшчыне. Матчы выйгралі каманды вёсак Крывятычы ды Орлі.
“Турнір вельмі карысная ідея”, – дзеляцца сваімі ўражаннямі ўдзельнікі спаборніцтваў:
– Мы сустракаемся, збіраемся і гуляем. З’явілася ідэя запісацца і ўсё. Дзевяць асобаў, але аднаго няма.
– У школе гуляў – гэта ўжо амаль сорак гадоў, таму я напэўна найстарэйшы гулец у нашай камандзе. Турнір – гэта файна, бо можна пабегаць.
Каманда вёскі Крывятычы адолела вёску Кошкі, а арлянская каманда перамагла Кошэлі. У першым туры было забіта 29-ць галоў. Чарговыя матчы на мясцовым футбольным стадыёне “Орлік” пройдуць 27 ліпнея.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя