Фэст „З вясковага панадворка” атрымае дафінансаванне



Адзін з найбольш папулярных фолькавых фестываляў на Падляшшы атрымае дафінансаванне. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны вылучае сродкі на правядзенне фолькавых сустрэчаў „З вясковага панадворка” ў Чаромсе.

У пачатку лютага арганізацыя сёлетняга фэсту аказалася пад пытаннем, паколькі праект, складзены Таварыствам аматараў народнай культуры, не быў падтрыманы Міністэрствам. У выніку паўторнага перагляду праекта, грошы ўсё ж будуць выдзеленыя, кажа суарганізатар фестывалю Барбара Кузуб-Самасюк:

– Бывае, што і пасля перагляду не атрымліваюць грошы, а маюць праекты якімі займаюцца ўжо столькі ж гадоў, колькі і мы. Ведаю такіх, якія падавалі на перагляд і не атрымалі. Штогод праводзіцца конкурс і трэба ў гэтым конкурсе ўдзельнічаць, але ніколі не можаш быць упэўнены ў выніку.

Сёлетнія фолькавыя сустрэчы „З вясковага Панадворка” – юбілейныя, яны праводзяцца ў 20 раз. Міністэрства культуры вылучыла 80 тысяч злотых на правядзенне гэтага мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя