„Падляшскі вянок” атрымаў пяць дыпломаў у Італіі



Пяць віншавальных дыпломаў атрымаў танцавальны калектыў „Падляшскі вянок” за ўдзел у міжнародным конкурсе ў Італіі „Будучыя зоркі”.

Падляшская моладзь і дзеці сталі лаўрэатамі І ступені ў катэгорыі „народны танец”  для груп (13–14 гадоў) і (9–10 гадоў) і лаўрэаты ІІ ступені для групы  (7–9 гадоў).

Віншавальныя дыпломы атрымала Уршуля Іванюк – старшыня Аб’яднання дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, а таксама кіраўнічка і харэограф танцавальнага калектыву Аксана Прус, за высокі ўзровень падрыхтоўкі да міжнароднага конкурсу:

– Калі ўжо штосьці робіш, трэба рабіць так, каб якасць была адпаведная. Не можна працаваць наогул для ўзнагароды. Вось так мяне з дзяцінства навучылі, так я і раблю. Далі мне тую міжнародную ўзнагароду, добра, не далі б, я і далей бы сабе працавала. Што датычыцца харэаграфіі, то трэба працаваць на ўсе сто. Мне здаецца больш нават прыемна павінна быць дзецям і бацькам, што яны ходзяць вучыцца танцаваць не абы да каго.

Прызнанне на чарговым міжнародным фестывалі мацуе нацыянальную свядомасць моладзі з „Падляшскага вянка”, які прэзентуе беларускую культуру Падляшша:

– Мы былі сярод тых найлепшых у фінале.

– Першае месца – гэта вельмі высокі вынік. Нават у Італіі мы можам быць на першым месцы і там паказаць нашу душу. 

– Яны вельмі энергічныя, можна наскакацца. Я вельмі шчаслівая, калі танцую гэтыя танцы, чую вельмі вялікую энергію.

Міжнародны фестываль „Future stars” у Італіі ў гэтым годзе праходзіў у анлайн-рэжыме.

Нагадаем, што ў лютым гэтага году „Падляшскі вянок” заняў ІІ месца на прэстыжным міжнародным фестывалі „Таленты Еўропы” у Гішпаніі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя