Фэст экскурсаводаў у Берасці стартуе 18-19 красавіка
Як і ў мінулыя гады, фэст будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў. Жыхары Берасця змогуць наведаць шэраг бясплатных экскурсій.
Арганізатар у Берасці, Вольга Малафеечава распавядае пра пошук актывістаў, якія бы дапамаглі б зрабіць фэст якасней:
– Сэнс фэсту ў тым, каб цягам двух дзён праводзіліся розныя тэматычныя бясплатныя экскурсіі. Зараз мы шукаем прадстаўнікоў турыстычных фірмаў ці экскурсаводаў, ці валанцёраў, якія маглі бы ўдзельнічаць і правесці экскурсіі, каб на іх мог прыйсці любы жадаючы.
Запрашаюцца да ўдзелу нават тыя, хто толькі хоча стаць экскурсаводам, але баіцца зрабіць першы крок. Арганізатары гатовыя дапамагчы падртыхтаваць і правесці першую самастойную экскурсію.
Беларускае Радыё Рацыя