Прадстаўнік ЗША ў АБСЕ зноў заклікала ўлады Беларусі да дыялогу з пратэстроўцамі



„З нецярпеннем чакаю таго дня, калі нам больш не трэба будзе падымаць пытанне аб надзённых праблемах у галіне правоў чалавека ў Беларусі, але сёння не той дзень”, – заявіла выканаўца абавязкаў намесніка кіраўніка місіі ЗША пры АБСЕ Элізабэт Розенстак-Сілер, выступаючы на пасяджэнні Пастаяннага савета ў Вене.

Тэкст яе выступу апублікаваны на старонцы амбасады ЗША ў „Фэйсбуку”.

Настойліва заклікаем рэжым Лукашэнкі прыслухацца да народа Беларусі і прыняць прапановы АБСЕ па садзейнічанні інклюзіўнага агульнанацыянальнага дыялогу з Каардынацыйнай радай і грамадзянскай супольнасцю, каб знайсці лепшы шлях наперад для ўсіх беларусаў».

Прадстаўнік ЗША назвала жахлівым той факт, што ў Беларусі за кратамі застаюцца амаль 300 палітвязняў.