Вырасла завінавачанасць прамысловых арганізацый па крэдытах і пазыках



Завінавачанасць беларускіх прамысловых арганізацый па крэдытах і пазыках на 1 лютага 2021 года склала 68 млрд 148 млн рублёў. Гэта на 53% больш, чым на такую ж дату 2020 года, і на 28,4% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 студзеня 2021 года, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Пратэрмінаваная завінавачанасць па крэдытах і пазыках прамысловых арганізацый на 1 лютага бягучага года склала 1 млрд 901,8 млн рублёў. Паводле звестак Белстата, за 12 месяцаў яна вырасла на 10,2%, у параўнанні з 1 студзеня 2021 года — знізілася на 1,5%.

Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская завінавачанасць за год паменшылася на 13,3% да 744,7 млн рублёў, за студзень — вырасла на 3,8%. У цэлым знешняя крэдыторская завінавачанасць за 12 месяцаў вырасла на 27,7% (да 6 млрд 309,8 млн), у параўнанні з 1 студзеня — знізілася на 3,6%.

Пратэрмінаваная крэдыторская завінавачанасць за год знізілася на 6,9% і на 1 лютага 2021 года склала 3 млрд 283,9 млн рублёў, за студзень — вырасла на 4,6%.

Крэдыторская завінавачанасць на 1 лютага 2021 года склала 24 млрд 243,1 млн рублёў, або на 22,5% больш, чым на 1 лютага 2020 года, і на 0,5% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 студзеня 2021 года.

Пратэрмінаваная дэбіторская завінавачанасць за год павялічылася на 1,9% і на 1 лютага 2021 года склала 4 млрд 659,4 млн рублёў (за студзень — рост на 5,5%).

Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская завінавачанасць за 12 месяцаў вырасла на 5,8% да 675,2 млн рублёў (за студзень — на 1,1%).

У цэлым знешняя дэбіторская завінавачанасць за год вырасла на 44,5% да 7 млрд 725,6 млн рублёў, у параўнанні з 1 студзеня — на 4,1%.

Дэбіторская завінавачанасць на 1 лютага 2021 года склала 25 млрд 744,3 млн рублёў, або на 24,4% больш, чым на 1 лютага 2020 года, і на 1,8% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 студзеня 2021 года.

На 1 лютага 2021 года пратэрмінаваную крэдыторскую завінавачанасць мелі 1.106 арганізацый прамысловасці, або 71,9% (на 1 лютага 2020 года — 72,1%), пратэрмінаваную дэбіторскую завінавачанасць — 1.356 арганізацый прамысловасці, або 88,3% (на 1 лютага 2020 года — 88%).

belapan.by