Велікодныя змены ў раскладзе маршрутак з Берасця ў Польшчу
Шэраг рэйсаў у Беласток, Белую Падляшску, Цярэспаль з выездам з Берасця адменены ў перыяд з 4 па 6 красавіка.
Змены ў руху па аўтавакзалу “Брэст” звязаныя са святкаваннем каталіцкага Вялікадня, які прыпадае на 4 красавіка – паведамляе “Вячэрні Брэст”. Пераважна пра адмену рэйсаў абвясцілі польскія перавозчыкі, якія працуюць на міжнародных рэйсах. Пры гэтым рэйсы ў буйныя польскія гарады будуць выконвацца ў звычайным рэжыме. Таксама на святы застаўся маршрут Кобрын – Белая Падляшская з прыпынкам у Берасці.
Беларускае Радыё Рацыя