Тэатральная група „Купалаўцы” паказала 27 сакавіка прэмʼеру



Тэатральная група „Купалаўцы” паказала 27 сакавіка прэмʼеру. Гэта быў „Страх і галеча Трэцяга рэйха” Бертальда Брэхта.

– Пʼеса „Страх і галеча Трэцяга рэйха” расказвае зусім не пра ўзнікненне нацызму. Гэтае падрабязнае апісанне механізмаў наладжанай сістэмы аўтар пісаў на падставе сведчанняў відавочцаў і газетных зацемак. Перапоўненыя турмы, росквіт прапаганды, людзі, якія не маюць права на сваё меркаванне, паўсюдная галеча і ўсеагульны ліпучы страх. Але чым больш жудасная хлусня, тым меншы яе плён. Тым хутчэй яна зжарэ саму сябе, – адзначаюць „Купалаўцы”.

Яны адзначылі, што Дзень тэатру, які адзначаўся 27 сакавіка – сімвалічны дзень, асабліва сёлета, таму што „Купалаўцы” – тэатр без сцэны, у выгнанні. 

Беларускае Радыё Рацыя