5 гадоў таму ў Кіеве адкрылі помнік беларусам, якія загінулі за Украіну



28 сакавіка, роўна 5 гадоў таму, у Кіеве быў адкрыты помнік беларусам, якія загінулі за Украіну. Ён прысвечаны беларусам, якія загінулі ў час падзей на Еўрамайдане і на расейска-украінскай вайне. Размешчаны помнік на будынку № 22 па Беларускай вуліцы. 

Помнік выкананы ў колерах нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга і змяшчае выяву старажытнага беларускага герба „Пагоня”.

На памятным знаку размешчаныя прозвішчы і фотаздымкі трох асобаў:

Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў у час Еўрамайдана ад кулі 22 студзеня 2014 года;

Алеся Чаркашына, які ваяваў у складзе тактычнай групы „Беларусь” і загінуў на Данбасе ў жніўні 2015 года;

Віталя Ціліжэнкі, які ваяваў у складзе тактычнай групы „Беларусь” і загінуў на Данбасе ў жніўні 2015 год

Аўтар помніка — Глеб Гржабоўскі. Сын скульптара загінуў у час баёў у Данецкім аэрапорце. Глеб Гржабоўскі працаваў над праектам помніка на валанцёрскіх пачатках.

Беларускае Радыё Рацыя