Саюз палякаў у Беларусі заклікае пісаць лісты затрыманым чальцам арганізацыі
Сайт Саюза палякаў у Беларусі znadniemna.pl заклікаў пісаць лісты затрыманым кіраўнікам арганізацыі.
Старонка публікуе імёны і прозвішчы затрыманых актывістаў і адрас СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе яны знаходзяцца. Сярод затрыманых – старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс, яе найбліжэйшыя супрацоўнікі, чальцы Галоўнай управы Саюза палякаў: Ірэна Бернацкая, Марыя Цішкоўская і Анджэй Пачобут.
„Нашы сябры ўжо правялі Пальмовую нядзелю ў няволі. Можа здарыцца, што яны таксама правядуць Вялікдзень у турме. Не шмат можам зрабіць, каб падтрымаць іх у такія цяжкія хвіліны, але можам напісаць ім ліст”, – чытаем на сайце Саюза палякаў.
Беларускае Радыё Рацыя