З’явіўся спіс кніжных вокладак, якія прэтэндуюць на прэмію Анемпадыстава



Журы прэміі Анемпадыстава абрала вокладкі, якія сёлета складуць доўгі спіс.

На прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася 28 кніг. У доўгі спіс увайшлі 16 вокладак:

Сяргей Шаматульскі – аўтар вокладкі кнігі “Аўташкола па-віленску”, Фелікс Акерман (пераклад на беларускую – Алена Талапіла). Логвінаў, 2020.

Анатоль Лазар – аўтар вокладкі кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў. Медысонт, 2020.

Валерый Славук – аўтар вокладкі кнігі “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”. Янушкевіч, 2020.

Лілія Давыдоўская – аўтарка вокладкі кнігі “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль”, Ганна Янкута. Янушкевіч, 2020.

Кацярына Даманікава, Андрэй Ганчарук – аўтары вокладкі кнігі “Лотас на асфальце”, Алесь Плотка. Люта Справа, 2020.

Павел Дарохін – аўтар вокладкі кнігі “Нарысы сучаснага краязнаўства”, Збых Слупоўскі. Галіяфы, 2020.

Ала Пігальская – аўтарка вокладкі кнігі “Па што ідзеш, воўча?”, Ева Вежнавец. Жаночая выдавецкая ініцыятыва „Пфляўмбаўм” (Выдавецкія паслугі Р.М. Цымбераў), 2020.

Павел Дарохін – аўтар вокладкі кнігі “Папяросы”, Юры Іздрык (пераклад на беларускую – Алесь Плотка). Галіяфы, 2020.

Алена Дашкевіч – аўтарка вокладкі кнігі “Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў”. Stowarzyszenie Młodych Twórców -„Ku Teatrowi” (сувыдавец – Agencja Wydawnicza Ekopress), 2020.

Ала Пігальская – аўтарка вокладкі кнігі “Райцэнтр”, Таня Скарынкіна. Жаночая выдавецкая ініцыятыва „Пфляўмбаўм” (Выдавецкія паслугі Р.М. Цымбераў), 2020.

Бажэна Звыцэвіч – аўтарка вокладкі кнігі “Сёстры”, Мікола Адам. Галіяфы, 2020.

Ксенія Малайчук – аўтарка вокладкі кнігі “Слоўныя ловы”, Маргарыта Аляшкевіч. Галіяфы, 2020.

Святлана Міхалап – аўтарка вокладкі кнігі “Сподачак для цмока”, Надзея Ясмінска. Кнігазбор, 2020.

Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “Тыль”, Даніэль Кельман (пераклад на беларускую – Вольга Гронская). Янушкевіч, 2020.

Анатоль Лазар, Андрэй Пакроўскі – аўтары вокладкі кнігі “Як пазбыцца Маматута”, Марыя Мартысевіч. Koska, 2020.

Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “ROT”, Юля Цімафеева. Янушкевіч, 2020.

Доўгі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі сумаваліся.

У складзе сёлетняга журы літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, дызайнерка Кацярына Пікірэня, мастачка Антаніна Слабодчыкава.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал “Белсат”.

Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця тры гады таму. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі “Віленскі покер” Рычарда Гавяліса, у 2020 годзе прэмію атрымала дызайнерка Кацярына Пікірэня за вокладку кнігі “Трое ў чоўне і пёс з імі” Джэрома К. Джэрома.