За суткі ў Беларусі зарэгістравана 918 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 918 выпадкаў COVID-19, памерлі восем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 654 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, другі дзень запар колькасць новых выпадкаў COVID-19 за суткі скарачаецца: 28 сакавіка было зарэгістравана 1.050 хворых, днём раней — 1.213. Рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 319.599, памерла 2.227 пацыентаў з каронавірусам, ачуняла — 310.189.

За мінулыя суткі выканана 10.782 тэсты на каронавірус (днём раней — 19.652). Усяго з пачатку эпідэміі праведзены 5.341.101 тэст.

belapan.by