Андрэй Паротнікаў: Гэта гучыць, як папярэджанне
Палітычная вясна ў Беларусі пачалася з тэрарыстычнай пагрозы. Улады і раней выкарыстоўвалі такія метады. Кажа эксперт. На мінулым тыдні МУС нібыта затрымала „тэрарыста”, які заклаў выбухоўку ў сметніцу, і звязвае яго з BYPOL. Паказалі відэа з прадметамі, якія назвалі „выбуховымі прыладамі” і прызнанне затрыманага — ён казаў, што атрымаў указанне здзейсніць тэракт на Дзень Волі ад прадстаўніка BYPOL.
Традыцыйная лінія паводзін беларускіх уладаў у крытычнай сітуацыі. Так інфармацыю пра тэракты каментуе кіраўнік аналітычнага праекту”Belarus security blog” Андрэй Паротнікаў, які выдзяляе асаблівасці:
– Вельмі цікавы момант гэта тое, што чалавек сцвярджае, што ён хацеў падарваць вайсковую частку на тэрыторыі Барысава. Барысаў – гэта даволі буйны раённы цэнтр, у якім вельмі моцныя пратэстныя настроі. Было шмат акцый, яны адбываюцца да гэтага часу дарэчы. Там знаходзіцца вучэбны цэнтр, у ім праходзяць падрыхтоўку жаўнеры тэрміновай службы. То бок фактычна гэта такі пасыл: „Глядзіце, яны хочуць узарваць вашых дзяцей”. Адначасова гэта таксама пасыл кадравым вайскоўцам: „Яны ўжо вас атакуюць”.
Тут не варта выключаць і таго, што некаторыя вайскоўцы не лаяльныя да беларускіх уладаў, а гэта гучыць, як папярэджанне. Кажа Андрэй Паротнікаў. МУС паведамляе, што ў Печах затрымалі 35-гадовага жыхара Пінскага раёна. У апублікаваным відэароліку сцвярджаецца, што мужчына меў намер здзейсніць тэрарыстычны акт у мясцовай вайсковай частцы, а яшчэ адзін — у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя