Адвакат Пачобута: Андрэй нармальна пачуваецца, настрой яго бадзёры



Сёння, 29 сакавіка, журналіста Андрэя Пачобута ў СІЗА на Валадарскага ў Менску наведала адвакат, піша БАЖ.

Яна перадала, што Андрэй нармальна пачуваецца, настрой яго бадзёры. Абвінавачванне па 130 артыкуле Крымінальнага кодэкса пакуль не прад’яўлена («Распальванне варожасці»). На гэтым тыдні чакаюцца следчыя дзеянні.

Андрэй перадае ўсім словы падзякі за падтрымку.

Ён папрасіў перадаць яму шэраг неабходных рэчаў, заўтра калегі плануюць занесці перадачу ў СІЗА на Валадарскага.