Пракуратура Смаргоні патрабуе асабістыя звесткі вучняў



Заснавальніца цэнтра моўных паслуг у Смаргоні, дырэктар ТАА „Лингво Консалт”, перакладчыца і выкладчыца польскай мовы Вольга Будай апублікавала дакумент, згодна з якім Пракуратура Смаргонскага раёна патрабуе ад арганізацыі асабістыя звесткі вучняў і поўную інфармацыю пра рахункі арганізацыі.

“Мы вельмі занепакоеныя,– кажа Вольга.Большасць нашых студэнтаў супраць таго, каб іх асабістыя дадзеныя былі перададзеныя ў пракуратуру”.

Вольга Будай мяркуе, што ліст ад пракуратуры непасрэдна звязаны з агульнай палітыкай уладаў, накіраванай супраць польскай меншасці: “Існуе вельмі дакладная храналогія – 23 сакавіка Анжаліку Борыс затрымалі, 24 быў суд – 15 сутак, ліст ад пракурора да нас датаваны 25 сакавіка”.

Цяпер выкладчыца рыхтуе адказ пракурору. 

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя