Бельгійскія рэзервісты разграмілі зборную Беларусі



Зборная Бельгіі разграміла зборную Беларусі ў рамках еўракваліфікацыі на чэмпіянат свету па футболе ў 2022 годзе з лікам 8:0. Трэнер зборнай Бельгіі выставіў на матч супраць Беларусі фактычна рэзервовы склад. Прычым, у ім знайшлося месца нават 18-гадоваму форварду Жэрэмі Докю. Зоркі першай велічыні, такія як Кевін дэ Брюйне і Рамэлу Лукаку засталіся ў запасе. Брамнік Цібо Куртуа і зусім пакінуў размяшчэнне зборнай, праўда, з-за траўмы. Бельгійцы пачалі граміць беларусаў на 14-й хвіліне. Пачатак разгрому паклаў Батшуаі. Праз тры хвіліны вызначыўся Ванакен. Праз 20 хвілін Трасар далёкім ударам у «дзявятку» адправіў мяч у сетку. Праз чатыры хвіліны Докю зрабіў лік непрыстойным. Пасля перапынку кашмар для беларусаў прадоўжыўся. На 49-й хвіліне Прата прабіў Гутара далёкім ударам, зрабіўшы лік 5:0.

Першы і адзіны небяспечны момант наша каманда стварыла на 54-й хвіліне. Юрый Кендыш прабіў па брамцы Бельгіі, але мяч праляцеў у лічаных сантыметрах ад штангі. На 70-й хвіліне Бентэке забіў шосты гол, праз шэсць хвілін Трасар забіў сёмы, а на 89-й хвіліне Ванакен адправіў і восьмы гол у браму Гутара. Гэтая параза стала самай буйной для нашай зборнай за ўсю гісторыю незалежнасці Беларусі.

Роберт Левандоўскі прапусціць матчы са зборнай Англіі

Форвард „Баварыі” Роберт Левандоўскі выбыў на месяц з-за траўмы.

Левандоўскі быў заменены на 63-й хвіліне матчу 2-га тура кваліфікацыйнага раўнда ЧС-2022 са зборнай Андоры, выйграны палякамі 3:0. Пазней стала вядома, што форвард прапусціць матч з англічанамі з-за пашкоджання калена і вернецца ў размяшчэнне „Баварыі”. Падчас медыцынскага абследавання ў мюнхенскім клубе ў Левандоўскага было дыягнаставана расцяжэнне звязак правага калена. Такім чынам, польскі футбаліст не зможа прыняць удзел у абодвух матчах 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў з „ПСЖ”, запланаваных на 7 і 13 красавіка, адзначае прэс-служба „Баварыі”.

Хакеісты „Юнацтва” выйшлі ў фінал Кубка Прэзідэнта

Хакеісты „Юнацтва” абыгралі жлобінскі „Металург” з лікам 4:1 у сёмым матчы паўфінальнай серыі плэй-оф і выйшлі ў фінал плэй-оф чэмпіянату.

Беларусі. Матч на „Чыжоўка-Арэне” праходзіў з перавагай гаспадароў лёду, якія з першых хвілін матчу далі зразумець аб сур’ёзнасці сваіх намераў. Атакі „Юнацтва” дасягнулі мэты на шостай хвіліне матчу. Шайбу ў брамку Дзмітрыя Мільчакова адправіў Яўген Аксенцюк. Жлабінчане спрабавалі адыграцца, але абарона мінчан дзейнічала практычна без памылак. Адзначым, што Яўген Аксенцюк мог павялічыць лік на карысьць сваёй каманды, але не рэалізаваў буліт, а затым шайбу ў яго выкананні не залічылі суддзі. Тым не менш пасля перапынку гульцы „Юнацтва” дамагліся свайго. На 26-й хвіліне сустрэчы адзначыўся Міхаіл Стэфановіч. Праз тры хвіліны гулец „сталёвых ваўкоў” Яўген Саламонаў падарыў сваёй камандзе надзею, прымусіўшы капітуляваць Сяргея Бальшакова, але больш жлабінчане закінуць не змаглі. А вось менчане у трэцім перыядзе змаглі вызначыцца яшчэ двойчы. На 43-й хвіліне гол запісаў на свой рахунак Максім Расейкін, у пустую брамку чацвёртую шайбу закінуў форвард мінчан Максім Парфеявец. Такім чынам, галоўны трафей аспрэчаць мінскае „Юнацтва” і „Гомель”.

Арына Сабаленка ў трох сэтах саступіла першай ракетцы свету Эшлі Барці

Беларуска Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў паўфінал турніру ВТА ў Маямі. У матчы 1/4 фіналу яна саступіла першай ракетцы свету з Аўстраліі Эшлі Барці – 4:6, 7:6, 3:6. Наступнай суперніцай Барці, якая раней таксама абыграла Вікторыю Азаранку, стане наймацнейшая тэнісістка з пары Анастасія Севастава – Эліна Світоліна.

Беларускае Радыё Рацыя