Ці пачаў Нацбанк друкаваць пустыя грошы?
Што будзе з беларускай эканомікай? Старшы навуковы супрацоўнік цэнтра BEROC Зміцер Крук канстатуе ў інтэрв’ю Свабодзе, што ў апошнія месяцы ідзе хранічнае пагаршэнне фінансаў дзяржаўных прадпрыемстваў.
Ідэя, што іх трэба падтрымаць з дзяржаўнага бюджэту, пануе ў пэўных калідорах улады недзе з красавіка мінулага года. Крук бачыць узмацненне ціску на Нацбанк, з патрабаваннем змякчыць манетарную палітыку. Пакуль,мяркуе эксперт, Нацбанк здаўся і пачаў друкаваць грошы. Цытата: «Калі працягваць падтрымліваць усе дзяржаўныя прадпрыемствы, выплачваць там усе заробкі, не скарачаць людзей — тады застаецца толькі… друкаваць грошы ці браць новыя пазыкі».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: journalby.com