Вашынгтон заклікае Менск да спынення рэпрэсій
Злучаныя Штаты Амерыкі глыбока занепакоеныя цяперашняй сітуацыяй у Беларусі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента Том Селінджэр падчас тэлефоннага брыфінгу для прэсы з нагоды публікацыі даклада аб выкананні правоў чалавека ў свеце ў 2020 годзе.
Селінджэр адзначыў, што ў дакуменце, які штогод рыхтуе Дзярждэп, адзначаецца сур’ёзнае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Цытата: „Мы глыбока занепакоеныя сітуацыяй там. Мы заклікаем да агульнанацыянальнага дыялогу, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і правядзення свабодных і справядлівых выбараў. Мы таксама заклікаем да спынення рэпрэсій”.
Паводле Селінджэра, у ЗША ўражаныя тым, як „беларускі народ, асабліва беларускія жанчыны, мірна выступаюць за права граць сваю ролю ў будучыні Беларусі”.
Беларускае Радыё Рацыя