Пінскіх журналістаў аштрафавалі за відэасюжэт



У Пінску 31 сакавіка адбыўся суд над журналістамі-фрылансерамі Андрэем Якімушам і Віктарам Ярашуком.

Перад гэтым дома ў абодвух адбыліся ператрусы. Былі забраныя камп’ютары, фота- і відэаапаратура, усе электронныя носьбіты інфармацыі, штатывы, а таксама пасведчанні журналістаў.

Нагодай для ператрусаў стаў відэасюжэт, зняты журналістамі, які з’явіўся на тэлеканале “Белсат”. На журналістаў пачалі адміністрацыйную справу за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.

Як піша „Медиа-Полесье”, Якімуш і Ярашук заявілі, што матэрыял быў размешчаны на канале Youtube, які не з’яўляецца сродкам масавай інфармацыі, а лічыцца сацыяльнай сеткай. Але суд прызнаў журналістаў вінаватымі і прызначыў ім штрафы: Якімушу – 25 базавых, Ярашуку – 30 базавых велічынь.

Беларускае Радыё Рацыя