Улады Гародні пракаментавалі прыпыненне супрацоўніцтва з Беластокам



Афіцыйнай інфармацыі ад польскага боку аб прыпыненні супрацоўніцтва Беластока і Гародні пакуль не паступала – пра гэта Sputnik паведаміў старшыня гарадзенскага гарадскога выканкама Мечыслаў Гой.

“Я не магу каментаваць рашэнне гарадской рады Беластока. Гэта іх рашэнне. Цяпер ніякіх праблем няма, і я думаю, што яны не паўстануць. Ідзе фінансаванне па праектах трансгранічнага супрацоўніцтва, польскі бізнес гатовы ўкладаць інвестыцыі ў Гародню і ўкладаць сур’ёзныя грошы. Бліжэйшым часам пачнуць будавацца два буйныя аб’екты за кошт польскіх інвестыцый, пра іх мы раскажам крыху пазней”, – сказаў кіраўнік горада.

Прыгадаем, што 29 сакавіка Рада горада Беласток пастанавіла прыпыніць супрацоўніцтва з горадам-пабрацімам Гародняй да часу спынення рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў польскай нацменшасці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: obr.grodno.by