Рэферэндуму па пытанню заводу АКБ не будзе
Рэферэндуму па пытанню функцыянавання акумулятарнага заводу не будзе.
Старшыня Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэту Юрый Шулейка заявіў, што рэферэндум быў актуальны выключна на момант, калі АКБ яшчэ будаваўся, такая ж пазіцыя ў чыноўнікаў з раённага выканаўчага камітэту, адзначыў праваабаронец Раман Кісляк:
– Жыхарам сельсавету адмовілі ў рэгістрацыі адміністратыўнай групы па правядзенні рэферэндуму на іх тэрыторыі. Яны хацелі правесці рэферэндум, бо жывуць вакол дадзенага заводу. Менавіта яны найбольш блізка пражываюць з небяспечным прадпрыемствам. Ім адмовілі, у Берасцейскім райвыканкаме мы мелі сустрэчу з кіраўніцтвам, якое пацвердзіла і заявіла, што правядзенне рэферэндуму пра лёс акумулятарнага заводу немэтазгоднае.
Таксама берасцейскія чыноўнікі запэўніваюць, што акумулятарны завод, паблізу Берасця, не нясе ніякай пагрозы ў плане экалогіі, і ўсе працэсы трымаюцца на жорсткім кантролі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце