Валянцін Лазарэнкаў: Спецслужбы ўмешваюцца ў асабістае жыццё
У Белаазёрску, дзе на мінулых парламенцкіх выбарах балатаваўся актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, ля крамаў былі развешаныя ўлёткі, кампраметуючыя актывіста.
Мужу адной з актывістак, быў званок нібы ад жонкі Лазарэнкава, каб разабраўся са сваёй жонкай.
Лазарэнкаў лічыць, што такім чынам зачышчаюць поле перад выбарамі не толькі ад незалежных журналістаў, але і ад актыўных грамадзян, каб застрашыць і прымусіць маўчаць пры цяперашняй вялікай незадаволенасці людзей:
– Гэта спецслужбы ўмешваюцца ў асабістае жыццё, сямейныя адносіны. Апошнім варыянтам застаюцца дзеткі. Яшчэ дзесяць гадоў таму былі лістоўкі, з’яўляліся гэтыя ж самыя фотаздымкі брудныя.
Валянцін Лазарэнкаў звярнуўся ў міліцыю. Але лічыць, што арганізатар шэльмавання знойдзены не будзе. Заказчык вядомы і непадкантрольны, кажа актывіст.
Беларускае Радыё Рацыя