Суд разгледзеў скаргу на прысуд Дзмітрыю Гопты



Гомельскі абласны суд 2 красавіка разгледзеў скаргу, якую падалі на прысуд жлобінчаніну Дзмітрыю Гопты, піша gomel.today. У хлопца разумовая адсталасць, дыягназ, з якім у 21 год, па словах мамы, ён па развіцці падобны на 12-гадовага дзіцяці.

Раней Дзіму прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пратэстах і ў тым, што ён нібыта кідаў камяні ў бок міліцыі і аўтазакаў. Тады эксперты вырашылі, што малады чалавек, хоць і мае асаблівасці развіцця, можа адказваць за свае ўчынкі. Жлобінскі суд прысудзіў яго да двух гадоў калоніі.

Беларусы стварылі петыцыю за вызваленне Гопты, пад ёй паставілі подпісы звыш 3 тысяч чалавек. Пра хлопца шмат пісалі СМІ, на сваіх старонках вядомыя асобы.

Бацькі спадзяваліся, што сына адпусцяць, але абласны суд пакінуў рашэнне раённага ў сіле, піша Камсамольская праўда ў Беларусі.

Сям’я яшчэ можа звярнуцца да старшыні Гомельскага абласнога суда і ў Вярхоўны суд.