За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена на траціну больш выпадкаў захворвання на COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1.651 выпадак COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.598 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых выпадкаў COVID-19 за суткі вырасла на 33,6% — 1 красавіка было зарэгістравана 1.236 хворых. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 324.694, памерла 2.267 пацыентаў з каронавірусам, ачуняла — 315.226.

За мінулыя суткі выканана 18.062 тэсты на каронавірус (днём раней — 20.093). Усяго з пачатку эпідэміі праведзена 5.406.567 тэстаў.

belapan.by