Сяргей Лукашук: Не трэба быць «тутэйшымі»!
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Важнасць пазначэння сябе беларусам падчас перапісу падкрэсліў кіраўнік Падляшскага калектыву «Маланка» Сяргей Лукашук:
– Некаторым не хочацца нават думаць аб тым, хто яны ёсць. Але не ведаюць яны пра тое, што гэтая справа – колькасць насельніцтва былой нацыі – пра тое, як дапамагае дзяржава. Калі б нас было больш, то і дапамога была б большай, датацыі на розныя мерапрыемствы. Важная справа, каб людзі вызначыліся і падаліся, што яны беларусы. Яны ж фактычна ёсць, і гэта не схаваеш нідзе.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Лукашука