На “Гродна Азоце” разлілася сера



На “Гродна Азоце” разлілася сера, пацярпелых няма.

4 красавіка падчас зліву вадкай серы з цыстэрны на заводзе “Гродна Азот” адбыўся праліў агрэсіўных хімікатаў. На месца здарэння прыбыла служба Міністэрства надзвычайных сітуацый і хуткая дапамога. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал “Стачком Азота”, дадаючы, што работнікам цэха забаранілі распаўсюджваць інфармацыю і што вытворчы працэс апынуўся пад пагрозай спынення.

У дыспетчарскай службе завода Радыё Свабода пацвердзілі інцыдэнт, сказалі, што ніхто не пацярпеў, што гэта не паўплывае на вытворчасць і што пары хімікатаў не выйшлі за межы станцыі, дзе яны разліліся. Вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Беларускае Радыё Рацыя