Вакцынацыю насельніцтва Польшчы плануюць закончыць да канца жніўня



У панядзелак, 5 красавіка, у Польшчу было дастаўлена 870 тыс. доз вакцыны супраць COVID-19 вытворчасці Pfizer/BioNTech.

Чарговыя пастаўкі вакцын запланаваныя на канец тыдня – гэта будуць прэпараты кампаніі AstraZeneca.

На сённяшні дзень у Польшчы вакцынавана 6 млн 658 тыс. 909 чалавек. Дзве дозы прышчэпкі атрымалі 2 млн 73 тыс. 334 чалавекі.

Згодна з планамі ўраду Польшчы, да канца другога квартала будуць прышчэпленыя 20 млн чалавек, а да канца жніўня – усе жадаючыя.

Вакцынацыя супраць COVID-19 у Польшчы пачалася 27 снежня мінулага года. У першай чарговасці прышчэпкі атрымалі медыкі і супрацоўнікі службы аховы здароўя. У Польшчы выкарыстоўваюцца прэпараты трох кампаній: Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca. Неўзабаве з’явіцца прышчэпка фірмы Johnson & Johnson.

polskieradio.pl

Фота: Dado Ruvic / Reuters