Ірына Варанкова: У ізалятары Эдуард Бабарыка займаецца спортам



Адвакат сына прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду распавяла пра тое, як пачувае сябе за кратамі Эдуард Бабарыка.

Нагадаем, што Эдуард Бабарыка — кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Акрамя таго, сын Віктара Бабарыкі – бізнесмен. Заснавальнік краўдфандынгавай пляцоўкі „Улей” і сузаснавальнік пляцоўкі „MolaMola”.

Эдуард Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з бацькам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. 21 чэрвеня Эдуарду Бабарыка было прад’яўлена абвінавачванне паводле арт. 243 (“Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры”).

Ірына Варанкова: Эдуард адчувае сябе добра, ніякіх асаблівых прэтэнзій не выказвае. Шмат чытае кніг, адказвае на лісты, бо карэспандэнцыя яму ідзе пастаянна.

РР: На здароўе не скардзіцца?

Ірына Варанкова: Як быццам, усё ў норме. Тым больш, Эдуард пастаянна займаецца ў камеры спортам, наколькі гэта магчыма ў такіх умовах. Практыкуе заняткі ёгай. Адным словам, настрой бадзёры, аптымізму не губляе.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя