Генадзь Фядыніч: Тлумачым людзям, як дабіцца справядлівасці



Адзін з лідараў прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў, як незалежныя прафсаюзы будуць працаваць у новых умовах.

Генадзь Фядыніч: Часы зараз і насамрэч няпростыя, таму незалежныя прафсаюзы зараз павінны ў першую чаргу праводзіць тлумачальную працу і працаваць па законе. Калі прафсаюз зачыняць, то ад гэтага нікому лепш не будзе. Хто тады будзе даваць людзям кансультацыі і парады? А мы якраз і тлумачым людзям, як дабіцца справядлівасці і пры гэтым не згубіць працу.

РР: Ці шмат да вас зваротаў?

Генадзь Фядыніч: Іх дастаткова, бо эканамічная сітуацыя ў краіне нестабільная, калі не сказаць больш: эканоміка падае. Зараз тыя, хто пры ўладзе, у досыць складаным становішчы. З аднаго боку неабходна падтрымліваць ровень жыцця, які абяцалі народу перад выбарамі, з іншага – рэсурсаў элементарна няма.

Як бачым, Расея асабліва не імкнецца дапамагаць з фінансамі, з Захадам адносіны канчаткова сапсаваныя, а беларуская эканоміка сябе пракарміць не ў стане. Таму ў людзей ужо з’яўляюцца праблемы, а што чакае наперадзе – час пакажа. Нагоды для аптымізму, як мне падаецца, не так і шмат.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя