Комплекс «Прарыў»
Мемарыяльны комплекс «Прарыў» адзін з самых незвычайных і эфектных помнікаў у Беларусі, прысвечаных падзеям Другой сусветнай вайны. Помнік троху папсаваны ў 2015-2016 у выніку “рэканструкцыі з рэстаўрацыяй”, калі тут паклалі коўзкую плітку, выставілі іржавую спісаную вайсковую тэхніку і зрабілі муляж партызанскай вёскі.
Помнік знаходзіцца за сем кіламетраў ад Вушачаў паміж вёскамі Паперына, Двор-Пліна і Новае Сяло. Тут у ноч з 4 на 5 траўня 1944 года партызаны Полацка-Лепельскай зоны прарвалі блакаду.
Мемарыяльнага комплексузроблены так, што наведнік праходзіць у тым напрамку, у якім прарываліся партызаны.
Полацка-Лепельская партызанскую зону называлі Партызанскай рэспублікай, а сталіца яе – Вушачы.
Увесну 1944 года фашысты распрацавалі 2 карныя аперацыі: «Свята вясны» і «Дробны дождж».
Супраць 17 тысяч партызанаў да партызанскай зоны было сцягнулі 60 тысяч карнікаў.
11 красавіка 1944 гады пачалася карная аперацыя. 25 сутак ішлі баі.
У ноч з 4 на 5 траўня партызаны ажыццявілі прарыў блакады, выйшлі з блакады і вывелі 15 тысяч чалавек мірнага насельніцтва.
У 1974 годзе на месцы прарыву блакады партызанамі быў узведзены мемарыяльны комплекс «Прарыў».
Комплекс адкрыты 3 ліпеня 1974 гады ў Дзень святкавання 30-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў.
Аўтарамі комплексу з’яўляюцца вядомыя беларускія манументалісты: скульптар – народны мастак БССР Анатоль Анікейчік, архітэктары – Юрый Градаў і Леанід Левін.
Беларускае Радыё Рацыя