Дзмітрый Балкунец: Менск стаў небяспечным горадам
Украіна адмовілася ад удзелу ў перамовах па Данбасу ў Менску.
Сітуацыю пракаментаваў палітолаг, эксперт у сферы беларуска–расейскіх адносінаў Дзмітрый Балкунец:
– Краіна, якая прэтэндуе быць пасярэдніцай у любых канфліктах перамоўных, мусіць усё ж такі мець нейкую ўнутраную стабільнасць палітычную. Беларусь такім крытэрам больш не адпавядае. Пакуль Лукашэнка будзе заставацца ва ўладзе, Беларусь не будзе з’яўляцца зонай стабільнасці для любых інвестараў, міжнародных пляцовак, канферэнцый, форумаў, фестываляў, у тым ліку “Славянскага базару”. Я б увогуле рэкамендаваў турыстам устрымацца ад наведвання Беларусі, пакуль Лукашэнка будзе заставацца ва ўладзе. Гэта небяспечна.
Паводле Дзмітрыя Балкунца, Лукашэнка як аўтарытарны кіраўнік можа сесці за стол перамоваў з Ціханоўскай пры эканамічных санкцыях з боку той жа Літвы. Размова ідзе аб перакрыцці паставак нафтапрадуктаў з Беларусі праз літоўскія парты.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: udf.name