У кватэры журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча адбыўся ператрус
Ордэр на вобшук выдала пракуратура ў межах праверкі па крымінальным артыкуле за «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці», паведамляе Белсат.
Ператрус праводзілі працаўнікі Менскага АУС на паветраным транспарце, яны шукалі экстрэмісцкую літаратуру і сімволіку. У выніку нічога не знайшлі і не забралі.
Ператрус у журналіста звязаны з кнігай Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай «Беларускі Данбас», якую Васюковіч увёз у Беларусь, калі вяртаўся рэйсам з Кіева ў снежні мінулага году. У Беларусі кнігу нядаўна вызналі экстрэміцскай.