Злучаныя Штаты Амерыкі знялі санкцыі з „Беларуснафты”



Злучаныя Штаты Амерыкі знялі санкцыі з дзяржаўнага прадпрыемства „Беларуснафта”.

„Вядома, падобныя захады, трэба чытаць у шырэйшым кантэксце. Дагэтуль менавіта ЗША сапраўды фінансава ціснулі на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Адмена санкцый – рашэнне на карысць дыктатара”, – каментуе палітык Вінцук Вячорка.

– Менавіта цяпер знятыя з „Беларуснафты” санкцыі могуць паказаць Лукашэнку, што Злучаныя Штаты прымаюць яго палітыку ў Беларусі ўзамен на імітацыю геапалітычнага гушкання, дэманстрацыя няпоўнай і неабсалютнай залежнасці ад Пуціна – дэманстрацыю толькі, стрымлівае ўсё абмежаванне з заходняга боку.

Абмежаванні пратрымаліся амаль чатыры гады, пасля таго як амерыканскі бок наклаў іх за супрацоўніцтва з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade, якая па меркаванню палітыкаў ЗША напрамую фінансавала ядзерную праграму Ірана.

У сувязі з тым, што дзелавыя кантакты „Беларуснафты” з гэтай іранскай кампаніяй былі разарваныя дзярждэп ЗША вырашыў спыніць дзеянне санкцый.

Рашэнне амерыканцаў выклікала задавальненне ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя