У Менску прэзентавалі канцэпцыю ўзвядзення будынкаў Акадэміі МУС у жылым квартале
6 красавіка ў Менску адбылася прэзентацыя архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва шасціпавярховага інтэрната на 225 месцаў і навучальнага корпуса са сталовай на 460 пасадачных месцаў Акадэміі МУС.
Будынкі плануецца ўзвесці на прыдамовай тэрыторыі, абмежаванай праспектамі Незалежнасці і Машэрава, вуліцай Чырвонай. Мясцовыя жыхары настроены вельмі негатыўна, бо лічаць, што ўмовы іх жыцця пагоршацца.
Яны напісалі ліст у адміністрацыю Савецкага раёна і кіраўніцтву Акадэміі МУС, якое падпісала некалькі соцень чалавек. На сайце petitions.by з’явілася петыцыя, пад якой ужо больш за дзве тысячы подпісаў.