Герасіменя: Наш крымінальны пераслед – аплявуха для МАК



Крымінальная справа за нібыта прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі была ўзбуджана супраць кіраўніцтва Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

Сітуацыю каментуе старшыня Фонду, трохразовая алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя:

 – Немагчыма сказаць адназначна на колькі Лукашэнка ўлучаны ў гэты працэс, але ў любым выпадку лічу, што гэта была адмысловая помста, бо фондам былі ініцыяваны не толькі санкцыі з боку Міжнароднага алімпійскага камітэту і адмены міжнародных спаборніцтваў, але таксама яго сыход з пасады прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

 Сваю ацэнку справе даў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін:

 – Адкрыццё гэтых крымінальных спраў – гэта ціск на нас, як удзельнікаў алімпійскага руху. Лукашэнка для нас не з’яўляецца прэзідэнтам, на сённяшні дзень ён проста фізічная асоба, якая захапіла з групай іншых асоб уладу ў Рэспубліцы Беларусь. Таму ягоны каментар адносна нас абсалютна нейтральны для нас момант.

Герасіменя і Апейкін падкрэслілі, што не лічаць крымінальную справу супраць іх законнай. На сённяшні дзень Беларускі фонд спартовай салідарнасці рыхтуе афіцыйнае паведамленне МАК па факце крымінальнага пераследу свайго кіраўніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя