Адваката Дзмітрыя Лаеўскага выклікалі на пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі



8 красавіка ў 18.00 абаронцу Віктара Бабарыкі і Максіма Знака выклікалі на пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі Менскай гарадской калегіі адвакатаў.

Камісія будзе разглядаць дысцыплінарную вытворчасць, узбуджаную ў дачыненні да Дзмітрыя.

— Я ўжо прадставіў разгорнутую пазіцыю дысцыплінарнай камісіі. Я не прызнаю здзяйснення якіх-небудзь дысцыплінарных праступкаў. Відавочна, што ўся рыторыка, якой я карыстаўся, была ў межах заканадаўства. Нармальна, што адвакаты выказваюцца пра нейкія падзеі, асабліва пра будучыя змены ў заканадаўства, якія, я спадзяюся, не адбудуцца. Спадзяюся, калегі пачуюць мае аргументы.

Але трэба адзначыць, што гэта вельмі сур’ёзная сітуацыя, з пункту гледжання ажыццяўлення абароны мной Віктара Дзмітрыевіча, Максіма Знака і іншых маіх падабаронных, — распавёў Дзмітрый Лаеўскі.

novychas.by