Слуцкі збройны чын у беларускім выяўленчым мастацтве
Пра мастацкую выставу, прысвечаную 100-годдзю Слуцкага збройнага чыну, якая працуе ў сталічным Палацы мастацтва, распавядае яе куратар мастак Мікола Купава:
– „Слуцкі збройны чын у нашым выяўленчым мастацтве”. Бальшавікі зрабілі так, каб мы нічога не ведалі пра свой край, сваю гісторыю – далёкую, нядаўнюю. У 1920-м годзе Слуцкая рада Беларускай Народнай Рэспублікі правяла свой сход і аб’явіла аб стварэнні войска БНР. Мы перажылі расейскую акупацыю, нямецкую. Па той тэрыторыі праходзіў фронт. Масква адабрала ўсю Усходнюю Беларусь.
Выставу “Слуцкі збройны чын у нашым выяўленчым мастацтве” арганізатары планавалі да паказу яшчэ летась увосень – да 100-годдзя гістарычнай падзеі. Аднак з-за арганізацыйных праблем яе адкрыццё давялося адкласці.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск